Государственное учреждение образования "Козелужский детский сад"

Новости

17 января 2024 г.
"Прышлі Калядкі - падавайце аладкі" - музычная забава

З КАЛЯДКАМІ

Прыйшла Каляда,

Дзверы адчыняйце!

Калядоўшчыкаў у хату

Шчыра запрашайце!

        Стала  добрай традыцыяй у нашым дзіцячым садзе праводзіць  Калядкі. Такое свята знаёміць дзяцей са старадаўнімі традыцыямі і абрадамі беларускага народа, выхоўвае пачуццё калектывізму, дружбы, радасці, зносін. Дзецям вельмі спадабалася свята, дзе яны з цікавасцю сустракалі калядоўшчыкаў, удзельнічалі ў традыцыйных калядных гульнях, вадзілі карагоды, выконвалі вясёлыя песенькі-калядкі, якія праслаўлялі гаспадароў за шчодрасць, гасціннасць.  Выдатны эмацыйны настрой дзецям падарыла каза, як сімвал багацця, урадлівасці. Ёсць старажытнае павер'е, што да каго Каза прыйдзе, будзе шчасце ў доме і вялікі ўраджай. Гаспадынька расказала пра самую важная страву на стале - куццю. 

      Свята атрымалася вясёлым, шумным і цікавым і  дзеці атрымалі станоўчыя эмоцыі і ўражанні. 

      Такія мерапрыемствы дазваляюць нашым выхаванцам больш даведацца пра народныя фальклорныя Святы, адчуць іх каларыт, далучаюць да беларускай культуры.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Заведующий

Кундас Светлана Григорьевна

Год благоустройства

Контакты

(02346) 4-93-83
detsadkz@roohoyniki.by

Гомельская область, Хойникский район, деревня Козелужье, улица Советская, дом №2
Открыть контакты

Национальный центр защиты персональных данных Республики Беларусь

Хойнiцкiя навiны.

Хойникская ЦРБ

Хойникская ЦРБ