Государственное учреждение образования "Козелужский детский сад"

Жыву у Беларусi i тым ганаруся!

Пасха (Вялікдзень)

Пасха (Вялікдзень)

Пасхальная открытка начала XX века

 Тыдзень перад Вялікаднем называецца вербным тыднем. Кожны з сям'і стараўся ўстаць крыху раней і прыгатаванымі галінкамі вярбы будзіць астатніх, прыгаворваючы: «Не я б'ю, вярба б'е е, за тыдзень вялікдзень» (Не я б'ю, вярба б'е, праз тыдзень вялікдзень). Вербою ж выганялі кароў пасвіцца. Як і грамнічныя свечкі, вярба займала не апошняе месца ў жыцці беларускага селяніна. З пачаткам тыдня ўсе адпраўляліся ў царкву, каб вербу асвяціць. Прычым некаторыя неслі ці ледзь не цэлыя пукі. Якія ж чароўныя ўласцівасці прызнаваліся за асвячонай у гэтыя дні вярбой? Па-першае, гаспадар адразу ж з'ядаў адну пупырышку — каб летам засцерагчыся ад маланкі. Затым, прыйшоўшы з царквы, ен сцябаў вербны дубчыкам кожнага члена сям'і, кажучы: «Вярба б'е крыж да слез, не я б'ю, вярба б'е, няхай на здароўе жыве!». Тое ж самае рабілі і з ім. Потым ен абыходзіў гаспадарчыя прыбудовы, утыкаючы ў шчыліну кожнай дубчык, сцебаючы легенька па тры разы скаціну. З іншым дубчыкам абыходзіў агарод, поле, зноў жа па тры разы сцебаючы ў розных месцах і ўтыкаючы пасля дубчык у зямлю. Тое ж рабілі на могілках на магіле сваякоў. Тыя галінкі, што засталіся, захоўваліся да будучай вербніцы і толькі тады спальваліся ў нядзелю перад вялікаднем. Але заўседы гэты пучок быў пад рукой — у чырвоным куце бажніцы. Пры навальніцы яго ставілі на акно, каб адвесці маланку. Калі нехта хварэў, абкурвалі хворага вярбой, а патоўчанай галінкай пасыпалі раны. Калі даводзілася перабірацца ў новы дом, вербный пучок дзялілі напалову і адну частку пакідалі. У першую сераду пасля вербніцы мылі ў хатах усе драўляныя рэчы — інакш стануць гніць. У чацвер перад вялікаднем ўсе ішлі ў лазню. Гэты чацвер так і зваўся ў народзе, чысты. З даўніх часоў — гэта свята сустрэчы цяпла, сонечных дзен. Потым ужо ен зліўся з царкоўным святам Уваскрэсення Хрыстова, ці Вялікадня. На Беларусі яго ў асноўным называюць Вялікдзень, часам вялічка, у залежнасці ад календара прыпадае на розныя дні — паміж 4 красавіка і 8 траўня. Напярэдадні нічога нельга было рабіць, інакш год пройдзе без карысці. Лічылася, што з гэтага дня да Узнясенне Хрыстова па зямлі блукаюць Хрыстос з апосталамі ў выглядзе жабракоў, узнагароджваючы добрых людзей і асуджаючы дрэнных. У беларускіх весках лічылі, што ў гэты дзень «сонца гуляе», гэта значыць, пераліваецца. Моладзь хадзіла на пагоркі, падымалася на званіцу, каб убачыць узыход, ладзіла арэлі, вадзіла карагоды. Абавязкова напярэдадні пяклі пасху — высокі круглы хлеб з пшанічнай мукі, на версе яго выкладвалі з тэсту крыж. Тыя, што засталіся скарынкі потым сушылі, таўклі і клалі ў гарэлку — гэта оберагала ад нячыстай сілы. Сімвалам свята былі яйкі. Іх адварвалі ў цыбулевым шалупінні, потым асвячалі ў царкве. Свянцонае яйка, прыйшоўшы дадому, клалі ў ваду, гэтай вадой пасля мыліся, а дзяўчаты яйкам прасавалі твар, каб быць прыгожымі. Вельмі любілі ў гэтыя дні гуляць у біткі — чые яйка мацнейшае — і катаць яйкі: скаціўшыся з грудка, яйка стукалась аб чые-небудзь і гуляючы забіраў яго. У першы велікодны вечар па весках пад вокнамі спявалі велікодныя (валачобныя) песні. Песеннікаў называлі валачобнікамі, а запевал - пачынальнікамі. Першая песня звычайна адрасавалася гаспадару і гаспадыні, у ей усхваляецца парадак у хаце, дастатак, згадваюць, што святы Юр'я (Георгій) запасяць ім кароў, святы Мікола — коней, святы Ілля — ураджай. Пасля кожнага куплета ўсклікалі: «Хрыстос уваскрэс!». Такія песні падобныя на загаворы:

А дай жа, Божа, на таку умалот,

На таку умалот, у жорнах намол,

У жорнах намол, у дежи падыход,

У дзяжы - падыход, у печы маладняк...

З валачобнікамі хадзіў музыкант з гармонікам або з дудой, мехоноша з вялікім мяшком, куды ен складваў падарункі. А давалі ў кожнай хаце пяток яек, кавалак пірага, сыру, сала. Часам клікалі ў хату выпіць гарэлкі.

Ой, не шум шуміць, не дуброванька,

Зялена травіца-мураўка,

То ідуць, гудут валачобнікі.

Ай ты спіш-ляжыш, ласкавы пане,

Ласкавы пане, пане Іване?

Калі спіш-ляжыш, так Бог з табой,

А не спіш-ляжыш — гавары з намі.

Падыдзі да акна, паглядзі на двор,

А што на тваім двары на прыроду...

Далей ідуць пажаданні шчасця, багацця, здароўя і добрага ўраджаю. Заканчваецца песня так:

Валачобнікі — не дакучнікі,

Не часта ходзяць, не дакучаюць,

У гэты гадочак — адзін разочак.

Не дакучаюць, не вымагаюць:

Пачынальніку — сорак яечкаў,

А памагальнічкам — па дзесятачку,

А музыку — на кварту гарэлачкі,

Кварту гарэлачкі, злоты на боты.

А мехоноше худая доля,

Ласкавы пане, пане Іване,

Ці чуеш нашу песеньку,

Песеньку валачобную?

Ці адары, або запрасі,

Не можам стаяць, ножанькі баляць,

Ветрык вее, ножанькш млеюць,

А дожджык пойдзе — усіх абліе.

А ў збанку-глячку на правым бачку

Варта гарэлачка, дужа моцная.

Дзень добры таму, хто у гэтым даму!

Потым валачобнікі садзіліся дзе-небудзь у гумне і дзялілі здабычу. Звычай хадзіць з валачобнымі песнямі знік да канца XIX ст.

На Міншчыне ў гэтыя дні на ігрышчах скакалі танцы — мяцеліцу і завейницу. Там жа існавала легенда, якая падкрэслівала асаблівы характар свята:

Ідучы з мястэчка Рэчкі ў фальварак Орпы, можна было бачыць ля дарогі невялікае возера. Кажуць, што на гэтым месцы стаяла карчма, у якой сабраўся народ на ігрышча, між тым як трэба было ісці да усяночнай перад вялікаднем, Раптам зямля раскрылася і паглынула карчму і людзей. Непадалек ад Нясвіжа ў полі ляжалі тры вялікіх каменя, адзін з якіх нагадваў чалавека. Былі гэтыя месцы ўладаннем князя Радзівіла, чалавека жорсткага і бязлітаснага, выганяўшага людзей працаваць і ў святы. Вось падышоў Вялікдзень. Снег сышоў, можна араць. І загадвае войт выходзіць у поле, а хто не выйдзе, таму пагражае ўсялякімі карамі. Такі загад князя. Плачуць людзі. На поле выйшлі, але ніхто не працуе — грэх. Бегае войт, лупіць небаракаў пугай. Прыехаў сам князь. Тут войт зусім ўзбеляніўся, пану дагадзіць хоча. Людзі яму ў адказ: — Калі такі разумны, сам паспрабуй. Войт, жадаючы паказаць сябе перад князем, схапіўся за саху і пагнаў баразну. Але не паспеў зрабіць і дзесяці крокаў, як пачуўся гром нябесны — і войт з валамі скамянелі. Так і стаяць яны да Страшнага суда.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел Жыву у Беларусi i тым ганаруся!

Заведующий

Кундас Светлана Григорьевна

Год благоустройства

Контакты

(02346) 4-93-83
detsadkz@roohoyniki.by

Гомельская область, Хойникский район, деревня Козелужье, улица Советская, дом №2
Открыть контакты

Национальный центр защиты персональных данных Республики Беларусь

Хойнiцкiя навiны.

Хойникская ЦРБ

Хойникская ЦРБ