Государственное учреждение образования "Козелужский детский сад"

Новости

Хойнікі. Рыхтуем печку летам.

З мэтай папярэджання ўзнікнення пажараў і гібелі людзей на іх выратавальнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях сумесна з прадстаўнікамі суб'ектаў прафілактыкі штодня наведваюць домаўладання, у якіх пражываюць сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы, шматдзетныя, адзінокія і адзінока пражываючыя пажылыя грамадзяне, інваліды, а таксама асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі.

Падчас абследавання домаўладанняў асаблівая ўвага надаецца падрыхтоўцы да ацяпляльнага перыяду. Выратавальнікі нагадваюць домаўладальнікма аб правілах эксплуатацыі печаў. Не застаецца без увагі стан электрычнай праводкі і электраабсталявання, а таксама, наяўнасць і спраўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў. Работнікі аддзела прыводзяць прыклады, калі парушэнні правілаў пажарнай бяспекі прывялі да ўзнікнення пажараў і гібелі людзей. Бацькам, якія выхоўваюць дзяцей, у чарговы раз нагадваюць пра тое, што ні ў якім разе нельга пакідаць іх без нагляду, быць для іх ва ўсім станоўчым прыкладам і навучаць правілам бяспекі.

У рамках пажарна-прафілактычнай работы домаўладальнікам ўручаны памяткі аб выкананні мер пажарнай бяспекі.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!


Вернуться в раздел Новости

Заведующий

Кундас Светлана Григорьевна

Год благоустройства

Контакты

(02346) 4-93-83
detsadkz@roohoyniki.by

Гомельская область, Хойникский район, деревня Козелужье, улица Советская, дом №2
Открыть контакты

Национальный центр защиты персональных данных Республики Беларусь

Хойнiцкiя навiны.

Хойникская ЦРБ

Хойникская ЦРБ