Государственное учреждение образования "Козелужский ясли-сад"

МЧС информирует

 РОЧС информирует.

#мнс#мнс#хойнікі_аб_прафілактыцы_з_сельскімі_жыхарамі

          Работнікі Хойніцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях надаюць вялікую ўвагу прафілактычнай рабоце з насельніцтвам. З мэтай папярэджання ўзнікнення надзвычайных сітуацый і навучання насельніцтва правілам бяспекі жыццядзейнасці перад жыхарамі вёскі Езапоў Судкоўскага сельскага савету выступіў инспектар групы прапаганды і ўзаемадзеяння з грамадскасцю раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. У сваім выступе работнік аддзела асвятліў пытанні пажарнай бяспекі і давёў аператыўнае становішча с пажарамі і надзвычайнымі сітуацыямі у рэспубліцы і ў Хойніцкім раёне. Ён нагадаў людзям, што асноўнай прычынай пажараў з'яўляецца чалавечы фактар, перш за ўсё - неасцярожнае абыходжанне з агнём. Работнік МНС завастрыў увагу на тым, што наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых памяшканнях можа стаць гарантыяй выратавання чалавечага жыцця, а часам і цэлай сям'і. Акрамя таго, ён нагадаў аб захаванні правіл пажарнай бяспекі пры выпальванні сухой расліннасці. Не засталася па-за ўвагай вострая тэма дзіцячага свавольства з агнём. Вядома, што ў краіне на пажарах штогод гінуць дзеці, у сувязі з гэтым усім прысутным нагадалі пра адказнасць бацькоў за дзіцячую бяспеку. Ўспомнілі таксама і парадак дзеянняў пры ўзнікненні пажару, і алгарытм выкарыстання першасных сродкаў пажаратушэння.

           У канцы выступу прысутным была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя.


Количество просмотров: Счетчик посещений Counter.CO.KZ - бесплатный счетчик на любой вкус!

Есть вопрос или комментарий?..


Ваше имя Электронная почта
Получать почтовые уведомления об ответах:

| Примечание. Сообщение появится на сайте после проверки модератором.


Вернуться в раздел МЧС информирует

Заведующий

Кундас Светлана Григорьевна

Год народного единства

Олимпийские игры-2021

Олимпийские игры-2021

Контакты

(02346) 4-93-83
yaslisadkz@mail.gomel.by

Гомельская область, Хойникский район, деревня Козелужье, улица Советская, дом №2
Открыть контакты

ООСиТ Хойникского райисполкома

Отдел образования Хойникского райисполкома

Хойнiцкiя навiны.

Хойникская ЦРБ

Хойникская ЦРБ